Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні эфір
07:00 - 08:00
Нядзельны эфір
18:00 - 19:00

Эканоміка

Расейскія экспэрты: “У Газпрому болей шанцаў выйграць справу”

17.07.2008 15:10

На расейскіх інтэрнэт-парталах зьявіліся першыя камэнтары з нагоды зробленай учора Газпромам заявы пра магчымасьць прыцягнуць Беларусь да суду за несвоечасовую аплату расейскага паліва.


Як лічыць прадстаўнік расейскай Незалежнай кансалтынгавай кампаніі “2К Аудит — Деловые консультации” прафэсар Іван Андрыеўскі, “калі справа ўсё ж дойдзе да суду, шанцаў выйграць яе ў Газпрома, без сумневу, болей. Аргумэнты беларускага боку выглядаюць нашмат слабейшымі”.

Паводле прафэсара Івана Андрыеўскага, судовыя пагрозы — звычайны складнік падобных перамоваў. Экспэрт мяркуе, што Беларусь хоча паспрабаваць адтэрмінаваць час пераходу да эўрапейскіх расцэнак.

“Прычым вызначыць сваю пазыцыю Беларусь вырашыла ўжо сёньня, — адзначае Андрыеўскі. — Наўрад ці Менск будзе ўпарціцца ў захаваньні запазычанасьці, якая ўтварылася цяпер. Аднак, напэўна, усё ж паспрабуе падвысіць кошты транзыту. Мяркуючы па ўсім, галоўнай задачай стане далейшая формула разьлікаў па газе”.

Тым часам у сваім камэнтары на інтэрнэт-сайце eurasia.ru расейскі экспэрт Уладзімір Нікіцін называе заявы газавікоў такім жа “злачынным жлобствам”, як і “затрымку аб’яднаньня абедзьвюх краін з боку расейскіх і беларускіх эліт”. Ён лічыць, што падобныя заявы ня ўлічваюць геапалітычных інтарэсаў Расеі.

“Расейскі газ — сур’ёзны інструмэнт уплыву і важкі аргумэнт для прагматычнага супрацоўніцтва, — піша экспэрт. — Аднак калі справа тычыцца геапалітыкі, усе гэтыя фактары павінны заставацца ўбаку. Нашы народы існуюць не дзеля газу і кампаніі “Газпром”, хоць шмат у чым і дзякуючы яму. Пры тым гэта амаль адзіны фактар, які азмрочвае нашы дачыненьні. Падобнае жлобства з боку нашых газавікоў злачыннае, як і злачынная затрымка аб’яднаньня з боку элітаў абедзьвюх краін. Цяжка быць патрыётам з падобным стаўленьнем”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal