Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Палітыка

Беларускія сьцягі на 5-ай Авэню

14.07.2008 02:45
Сяргей Навумчык

У ЗША пачаўся Тыдзень паняволеных народаў. Ён адзначаецца паводле прынятага Кангрэсам і падпісанага прэзыдэнтам ЗША ў 1959 годзе закону.






У Камітэт Тыдня ўвайшлі  прадстаўнікі кубінскай, беларускай, эстонскай, баўгарскай, кітайскай  і іншых дыяспараў. Распачаліся ўрачыстасьці ў катэдральным саборы Сьв. Патрыка, дзе былі асьвечаныя сьцягі ўдзельнікаў, у тым ліку – і Бел-Чырвона-Белыя. Словы падтрымкі перадаў мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг.

 

Сёлета ў шэсьці ў Нью-Ёрку ўдзельнічалі  прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацыяў у Амэрыцы, якія выказалі салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за свабоду на Бацькаўшчыне.

 

Пад аховай паліцыі ўдзельнікі шэсьця прайшлі па 5-ай Авэню ад Катэдры   Сьв. Патрыка да Цэнтральнага парку, дзе адбыўся мітынг.

 

Ад беларусаў выступіў старшыня Нью-Ёрскай філіі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Віталь Зайка. Ён нагадаў, што палітыка  Лукашэнкі застаецца пагрозай для беларускай незалежнасьці і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: BLRYura Горад:: Лида
14.07.2008 09:41
Ой, как много людей :)Что на больше денег не хватило?

Імя:: KSU Горад:: New York
14.07.2008 20:47
Ну и что за злобный выпад?Просто нас не очень много в NY,это ж а мерика ,а не Беларусь

Імя:: Demyan
14.07.2008 21:34
По мнению этих молодых людей, Белоруссии угрожает захват Россией? Это действительно самый актуальный захват? Но "браво" юному патриоту с плакатом про политический Тернобыль (разве там 'CH'?) - эти шикарные шорты явно куплены на отечественном базаре, а не в каком-нибудь "Гэпе" или "Уолмарте" :)
Камэнтары 1-3 (з 3)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal