Палітыка

Дэпутат не зразумеў мовы свайго выбарніка

09.07.2008 13:29

У выбарчы штаб Аб’яднаных дэмакратычных сілаў паступае ўсё больш скаргаў ад апазыцыйных актывістаў на ціск з боку ўладаў. Вось адзін з красамоўных прыкладаў.


Патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай сельскай акрузе са сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, сябру Партыі БНФ Леаніду Аўтухову не працягнулі службовы кантракт. Як ён лічыць, з-за ягонай палітычнай актыўнасьці наагул і з-за намеру балятавацца ў парлямэнтары .

І тады спадар Аўтухоў зьвярнуўся за дапамогай да дзейнага дэпутата Палаты Валерыя Лектарава:

“Я падрыхтаваў да яго тры пытаньні. І пры сустрэчы зьвярнуўся да яго па-беларуску, на дзяржаўнай мове. А ён мне адказвае: я – расеец, і беларускай мовы ня ведаю.

І тады я зьвярнуўся ў пракуратуру, каб супраць дэпутата ўзбудзілі крымінальную справу. Бо мяне гэта абражае – столькі гадоў есьці наш беларускі хлеб і ня ведаць беларускай мовы?! Пракуратура адмовіла. А з таго дня прэсінг на мяне стаў яшчэ больш актыўным”.

“Я накіраваў скаргу ў Віцебскі абласны суд. Мне паведамілі, што паседжаньне адбудзецца дзён праз 10”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Вітаўт Горад:: Менск
09.07.2008 13:47

Малайчына спадар Аўтухоў!!!
А чаму астатнія беларусы так не бароняць сваі правы!
Ці толькі
"Дазвольце паночку ў сваёй хаце пад лаўкай пераначаваці" ???


Імя:: Вагант
09.07.2008 15:17

На Валерыя Лектарава крыўдзіцца - гэта як крыўдзіцца на афрыканца за тое, што ён чорны. Але ж нэгар ад прыроды такі.
А вось што добра ў маскалёў, дык гэта даўняя звычка апраўдваць уласную дурасьць, неадукаванасьць {...} гістарычнымі асаблівасьцямі сваёй нацыі, а таксама какетнічаць уласным скудоумием. Ці то Мамай павінны, ці то Рурык. Але ж былі і вялікія расіяне, якія пра такіх як Лектараў пісалі:"Смеясь, он дерзко презирал..." {...}


Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
09.07.2008 16:35

Ну вось пятая расейская калёна сама прызнаецца. Нават ужо не хаваюцца і не саромеюцца, а нахабна кажа "Я - расеец". Маўклівае падцьверджаньне гэтаму яго прозьвішча "Валерий Лекторов". Калі хто не надае вялікага значэньня біяграфіі і паходжаньню чыноўніка, дык, калі ласка, вось вам падцьверджаньне самаго чыноўніка "Я - расеец".
Ніколі яшчэ {...} так сябе нахабна не паводзілі на Беларусі як зараз!
Тэхнічна чыноўнік парушыў Канстытуцыю + правы свайго выбарніка.


Імя:: БР
10.07.2008 09:56

@І тады я зьвярнуўся ў пракуратуру, каб супраць дэпутата ўзбудзілі крымінальную справу. @

Клоун. И по какой же статье?

@"Дазвольце паночку ў сваёй хаце пад лаўкай пераначаваці" @

Позволяю. Ночуйте.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb