Слухаць
Цяпер у эфіры
Вечаровы эфір
Наступная праграма

Палітыка

А.Лукашэнка: «Буду балятавацца на чацьвёрты тэрмін»

13.05.2008 20:13

Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію агенцтву Reuters. Ніжэй – некаторыя цытаты.


“Мы правядзем іх (выбары), ня горш, чым у краінах ЭЗ. Як вы ацэніце іх, гэта залежыць ад вашага сумленьня і вашай арыентацыі. Я патрабую сёньня ад ўсіх структур правесьці выбары так, каб вам было сорамна кінуць у нас камень і сказаць, што выбары не адпавядалі тым стандартам, якія ў Эўропе”
 
«Калі рэйтынг апазыцыі сёньня на ўзроўні арытмэтычнай памылкі, ці могуць яны зьявіцца ў парлямэнце? Такая апазыцыя ў парлямэнце зьявіцца ня можа. Але калі там будзе некалькі апазыцыянэраў, то ад гэтага наш парлямэнт не сапсуецца. Іх усё роўна будзе меншасьць”
 
«Але я баюся, падкрэсьліваю. Баюся, што яны, ізноў жа, не патрапяць у парлямэнт. Наша апазыцыя замест таго, каб працаваць з народам, едзе ў ЗША, Велікабрытанію і Нямеччыну і просіць там грошай. На каго яны працуюць? Нашай апазыцыі трэба сёньня працаваць з нашымі грамадзянамі, прасіць у іх падтрымкі, не прасіць некалькі фунтаў стэрлінгаў у Велікабрытаніі. Гэта карумпаваная апазыцыя»
 
«Я б хацеў, шчыра кажу, каб людзі падтрымалі хаця б некалькіх апазыцыянэраў, каб вы нас не папікалі, што ў парлямэнце няма апазыцыі. Але гэта будзе залежыць ад людзей. Хто заслужыць, той у парлямэнт і патрапіць»
 
«Калі сытуацыя будзе такой, як зараз, і са мной асабіста, і ў краіне, то я, зразумела, буду балятавацца на чарговы тэрмін. Калі сытуацыя са мной і з краінай зьменіцца, то рашэньне можа быць іншым. Пакуль я здаровы чалавек, народ ня так ужо моцна мяне крытыкуе і Захад пачынае разумець. Гэта магчыма. Разьлічвайце на горшае»
 
"Хай разьбяруцца спачатку са сваімі вязьнямі, з вязьнямі ў Гуантанамо, у Афганістане і г.д. Зь іншага боку, нам не хацелася б, каб з-за 6 чалавек пакутвала ўся краіна. Я, я асабіста прыняў рашэньне – вызваліць. Пяцёра пагадзіліся, шосты адмовіўся. Нядаўна ён заявіў, што чым больш ён будзе сядзець у турме, тым вышэй будзе ягоны рэйтынг. Гэта ягоны выбар. Я ж яго за вушы ня буду цягнуць адтуль. У нас на сёньня няма палітычных зьняволеных».
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-12 (з 12)
Імя:: Atypicus
13.05.2008 20:47
Текут слёзы умиления. "Такие, блин, слёзы. Каждая - с голубиное яйцо". © к-ф «Большие неприятности»


Імя:: Алег
13.05.2008 22:58
А все так надеялись,что с ним можно договорится!Когда будете смеятся,не лопните от смеху!

Імя:: Людвиг Горад:: Жопино
13.05.2008 23:15
Даёшь народу еўё сроков пять правления?!

Імя:: Мiкола Турынскiй
13.05.2008 23:29
Якi наш праваслауны атэiст сарамлiвы,сказау бы,што ён пажыцьцёвы прэзiдэнт.Грошы пусьцiу бы на лядовыя фермы.Пара ужо iх будаваць.

Імя:: Ясень
13.05.2008 23:47
Дык наконт апазiцыi ён мае рацыю. Апазiцыя была тады, калi тут быу пазняк. А зараз гэта балаган нейкi.

Імя:: Дзед Талаш
14.05.2008 00:18
Пытаньне аб 4-м сроку будзе вырашацца ў Крамлі. А пра "апазыцыю" ён праўду гаворыць.

Імя:: Valery
14.05.2008 02:25
Dehradacyia idze pavoli ale na use j^yce.
Shkada BELARUSKAHA NARODU.

Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
14.05.2008 07:37
Уся наша Беларусь сеньня балаган і прафанацыя.

Імя:: eee Горад:: Parnas
14.05.2008 07:51
Да гэтага трэба дажыць і Беларусь мае лепжых людзей на прэзыдэнты чым старшыня без тармазоў...

Імя:: Лявон Горад:: Гомель
14.05.2008 08:56
И без того с утра настроения никакого, а тут ещё "разлiчвайце на горшае". Когда уже можно будет надеяться на "лепшае"?

Імя:: Ісаак Горад:: Кісладрысчынск
14.05.2008 08:59
Слёзы не з галубінае, а са страўсінае, 4,5,6,7, тэрміны ўсе на выбары. Я веру гэтаму чалавеку - сказаў:" Прэыдэнтам пасьля мяне будзе "младшенький", значыць будзе!

Імя:: Лявон Горад:: Гомель
14.05.2008 08:59
И что вы из под лавки ругаете оппозицию? Люди встают в полный рост, позиционируют себя противниками режима. И какого! Который ни перед чем не остановился пока.
Камэнтары 1-12 (з 12)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal