Слухаць
Цяпер у эфіры
Ранішні эфір
Наступная праграма

Палітыка

Сяргей Парсюкевіч: “Сваю віну не прызнаю катэгарычна”

22.04.2008 18:12

22 красавіка ў Маскоўскім судзе Менску пачаўся працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху зь Віцебску Сяргеем Парсюкевічам, якога вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта. Працэс пачаўся з задавальненьня хадайніцтваў абароны прадпрымальніка, а потым пачаліся выдаленьні з залі журналістаў і сваякоў.


Болей за 30 чалавек прыйшлі ў суд, каб падтрымаць Сяргея Парсюкевіча. Гэта палітыкі, праваабаронцы, журналісты, прадпрымальнікі зь Менску і Віцебску. 


Калі людзей пусьцілі ў судовую залю, Сяргей Парсюкевіч ужо знаходзіўся ў жалезнай клетцы. Пра прадпрымальніка вядома, што ў яго абвастрылася астма — і сапраўды было відаць, што пачуваецца Сяргей Парсюкевіч дрэнна.  

Дзяніс і Натальля Парсюкевічы

У яго шэры колер твару, ён значна схуднеў, але пасылаў усьмешкі прысутным і найперш жонцы Натальлі і сыну Дзянісу, якія прыехалі зь Віцебску на працэс. Маці прадпрымальніка Вера Фёдараўна на суд прыехаць не змагла з-за хваробы. 

Судзіць прадпрымальніка судзьдзя Ўладзімер Аўдзеенка, абараняе адвакатка Вера Страмкоўская. 

Судзьдзя адразу разгледзеў два хадайніцтвы: адвакатка прасіла дапытаць сьведкаў з боку Парсюкевіча, якіх не апытала сьледзтва. Павал Вінаградаў, Аляксандр Важакоў і Карэн Акопаў гатовыя засьведчыць падзеі, якія адбываліся ў камэры турмы на Акрэсьціна, куды 14 студзеня патрапіў Сяргей Парсюкевіч за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня. Гэтае хадайніцтва судзьдзя задаволіў, а вось просьбу Сяргея Парсюкевіча пра зьмену яму меры стрыманьня адхіліў. Судзьдзя спаслаўся на тое, што Парсюкевіча абвінавачваюць у цяжкім злачынстве, якое караецца ажно 6 гадамі зьняволеньня. Спасылкі на дрэннае здароўе Ўладзімер Аўдзеенка пад увагу ня ўзяў. 

Сведкі Карэн Акопаў і Алесь Таўстыка
Я некалькі разоў загадаў яму падымацца, а ён усё ляжаў. Пытаўся, чаму ён мусіць падымацца? Тады я яго лёгенька таўхануў нагой
У першы дзень паседжаньня ўжо далі паказаньні міліцыянт Аляксандар Дулуб, які прызнаны ў справе пацярпелым, абвінавачаны Сяргей Парсюкевіч і некаторыя сьведкі. Аляксандар Дулуб распавёў пра тое, як яго нібыта ў асобным пакоі зьбіў Сяргей Парсюкевіч. Канфлікт , паводле міліцыянта, пачаўся ў камэры, дзе вывесілі самаробны бел-чырвона-белы сьцяг. Туды ўвайшоў ахоўнік Дулуб, усе падняліся, і толькі Сяргей Парсюкевіч нібыта застаўся ляжаць.

“Я некалькі разоў загадаў яму падымацца, а ён усё ляжаў. Пытаўся, чаму ён мусіць падымацца? Тады я яго лёгенька таўхануў нагой”, — прызнаў Аляксандар Дулуб. Потым ён нібыта запрасіў абвінавачанага ў пакой для апытаньняў, каб паказаць там правілы паводзінаў у ізалятары. Але там Сяргей Парсюкевіч нібыта напаў на яго і пачаў зьбіваць кулакамі па твары. Доказ гэтага — дадзеныя экспэртызы пра лёгкія цялесныя пашкоджаньні. 

У паказаньнях Сяргея Парсюкевіча ўсё выглядае наадварот. Паводле прадпрымальніка, ён падняўся разам з усімі, але міліцыянт яго ўдарыў па назе, і ён запытаў: за што? Потым, калі яго выклікалі ў асобны пакой, там Аляксандар Дулуб нібыта пачаў яго зьбіваць: спачатку далонямі па вушах, каб не было сьлядоў зьбіцьця, потым наўпрост кулакамі па галаве. Ён адштурхнуў міліцыянта і спрабаваў яго спыніць. Тады забег другі ахоўнік, Якімчык. І ўдвох яны надзелі на яго кайданкі і пачалі душыць.


Гэта такая несправядлівасьць адбываецца
Каму паверыць судзьдзя? Невядома, але заля ўжо рэагуе на паказаньні. У прыватнасьці, Аляксандар Дулуб казаў, што Парсюкевіч вырваўся і ў калідоры крычаў па-беларуску “Ратуйце! Дапамажыце! Забіваюць!” Пасьля гэтага паказаньня судзьдзя прымусіў жонку прадпрымальніка Натальлю Парсюкевіч за ўсьмешку падняцца зь месца, і яна сама пакінула залю. Натальля кажа, што Сяргей ніколі не карыстаўся беларускай мовай у звычайным асяродку, і таму гэта відавочная хлусьня. Вось што жанчына сказала пра тое, чаму яна выйшла з залі:

“Гэта такая несправядлівасьць адбываецца. Калі Дулуб стаў даваць паказаньні. Лічу, гэта хлусьня. Я і ня вытрымала”.

Таксама судзьдзя выдаліў з залі двух журналістаў — аднаго за карыстаньне тэлефонам, другога —дыктафонам.

Пасьля допыту сьведкаў з боку пацярпелага паседжаньне перанесьлі на 23 красавіка. Яно пачнецца а 12 гадзіне.

 
Х.Жэляпа, А,Мілінкевіч і М. Статкевіч у судзе
Х

Аляксей Бондар. Алесь Стральцоў прыйшлі ў суд. каб падтрымаць Сяргея Парсюкевіча
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Займеннік Горад:: Менск
22.04.2008 18:51
Дулуб, ягоныя "сведкі" і суддзя - адзіны зграй.

Імя:: RADA
22.04.2008 20:32
Процессы обнажили нечеловеческое лицо силовых и судебных структур. Теперь понятно, как могли приниматься решения о ликвидации людей. Это ещё долгие годы не смоет позора с погон. Даже если поменяется власть. Должно быть стыдно всем судьям, что они превращаются в марионеток власти. Государство напоминает уже не цирк, а зверинец. Нам и так осталось мало из-за Чернобыля. Так в этом Чернобыле давайте ещё успеем потерять человеческое лицо.

Імя:: Алесь Горад:: Менск
22.04.2008 20:54
Калі не дзейнічае дзяржаўны суд, то грамадству застаецца спадзявацца толькі на сабе. Можа варта тых дулубаў па іншаму пачаць вучыць?

Імя:: Dim Горад:: Mensk
23.04.2008 10:16
Вношу предложение опубликовать адреса
охранника Аляксандара Дулуба и
судьи Ўладзімера Аўдзеенка. Ясно как
день, что Сергея засудят.
Камэнтары 1-4 (з 4)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal
ПАМЕР ШРЫФТУ