Грамадзтва

Настаўніца вярнулася з аздараўленьня беспрацоўнай

15.03.2008 20:53

Настаўніца пачатковых класаў Вуцеўскай сярэдняй школы Добрускага раёну Клаўдзія Варанец, вярнуўшыся сёньня з санаторнага адпачынку й лячэньня, даведалася, што яна завольнена з працы.


Пакуль спадарыня Варанец праходзіла аздараўленьне, аддзел адукацыі Добрускага райвыканкаму звольніў яе з працы “за прагулы”.

Паведамленьне пра звальненьне днямі атрымаў з райаддзелу адукацыі муж выкладчыцы Адам Варанец, грамадзкі актывіст, сябра АГП і сам былы настаўнік, які раней таксама быў вымушаны звольніцца з пэдагагічнай працы.

Як стала вядома, Клаўдзія Варанец, як чарнобыльскі ліквідатар, набыла пуцёўку на лячэньне і накіравала праз дырэкцыю школы заяву ў аддзел адукацыі з просьбай даць ёй сацыяльны адпачынак на 25 каляндарных дзён. Дырэктарка Вуцеўскай сярэдняй школы ня мела пярэчаньняў.

Клаўдзія Варанец пасьля Чарнобылю перасялілася зь сям’ёй у вёску Вуць з Брагінскага раёну і працавала ў мясцовай школе звыш дваццаці гадоў. Яна – пэдагог найвышэйшай катэгорыі.

Як лічыць Адам Варанец, звальненьне ягонай жонкі Клаўдзіі з працы зьвязана хутчэй за ўсё з уключэньнем яго Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі ў сьпіс вылучэнцаў кандыдатам на парлямэнцкія выбары, якія маюць адбыцца сёлета ўвосень.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Таццяна Горад:: Віцебск
16.03.2008 13:47

Гэта новая тактыка ўлады. Ідзе дыскрымінацыя за палітычныя погляды.У суд!!! Ён, на самой справе амаль нічога не дасьць, але гэта магчымасьць прылюдна сказаць гэтай уладзе "фі". Трымайцеся і далучайцеся да апазыцыі1

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb