Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атака Ірану на Ізраіль не справакавала росту цэнаў на нафту


Нафтаздабыўчая ўстаноўка, ілюстрацыйнае фота
Нафтаздабыўчая ўстаноўка, ілюстрацыйнае фота

Цана нават крыху ўпала.

Атака Ірану на Ізраіль у ноч з 13 на 14 красавіка пакуль істотна не паўплывала на цэны на нафту. Па стане на 6:45 раніцы нафта маркі Brent была на ўзроўні 89,85 даляра за барэль, што на 0,66% ніжэй за ўзровень закрыцьця таргоў у пятніцу, 12 красавіка, яшчэ да іранскага нападу на Ізраіль.

Расея разьлічвала на рост цаны на нафту ў выніку абвастрэньня канфлікту на Блізкім Усходзе.

Кошт чэрвеньскіх ф’ючэрсаў на гатунак Brent на лёнданскай біржы ICE Futures сёньня ранкам складала $90,14 за барэль, што на $0,31 (0,34%) ніжэй за паказьнік на закрыцьцё папярэдняй сэсіі. Кошт ф’ючэрсаў на нафту WTI на травень на электронных таргах Нью-Ёрскай таварнай біржы (NYMEX) раніцай 15 красавіка панізіўся на $0,40 (0,47%) і склаў $85,26 за барэль. Па выніках мінулай сэсіі кантракт падаражэў на $0,64 (0,8%), да $85,66 за барэль.

  • У ноч на 14 красавіка Іран атакаваў Ізраіль некалькімі сотнямі ўдарных бесьпілётнікаў і ракет.
  • Іран выпусьціў па Ізраілі больш за 300 снарадаў, у тым ліку 170 дронаў, 30 крылатых ракет і 120 балістычных ракет, заявіў прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары. Паводле яго слоў, 99 працэнтаў зь іх былі перахоплены сродкамі СПА.
  • Іранскі бок заявіў, што гэта адказ на ізраільскі ўдар 1 красавіка па пасольстве Ірану ў Бэйруце, у выніку якога загінулі сем афіцэраў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі.
  • «Апэрацыя „Сумленнае абяцаньне“… была пасьпяхова завершаная зь мінулай ночы да сёньняшняй раніцы і дасягнула ўсіх пастаўленых мэтаў», — заявіў начальнік штабу іранскіх узброеных сіл Махамад Багеры.
  • Багеры заявіў, што ўдар у адказ іранцы нанесьлі ўдар па «выведным цэнтры» і авіябазе, зь якой, на думку Тэгерану, узьляцелі ізраільскія зьнішчальнікі F-35 для нанясеньня ўдару па консульстве ў Дамаску.
  • Прадстаўнік Ірану заявіў, што «Абодва гэтыя цэнтры былі значна разбураныя і выведзеныя са строю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG