Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто такі кіраўнік Чырвонага Крыжа Шаўцоў, які носіць літару Z і пагражае ядзернай зброяй


Дзьмітры Шаўцоў
Дзьмітры Шаўцоў

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа наведвае Данбас са знакам Z на вопратцы, прызнаецца, што вывозіць адтуль дзяцей у Беларусь, і пагражае сьвету ядзернай зброяй. Хто такі Дзьмітрый Шаўцоў і што адбываецца з Чырвоным Крыжам у Беларусі.

Пра гэта расказвае журналіст Свабоды Зьміцер Панкавец.

Падчас папярэдняй паездкі Шаўцова на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі яго заўважылі ў камуфляжы і зь літарай Z на рукаве, якую выкарыстоўваюць прыхільнікі расейскай вайны ва Ўкраіне, хоць статут Чырвонага Крыжа патрабуе ад сяброў арганізацыі заставацца нэўтральнымі. Міжнародны Чырвоны Крыж адхрысьціўся ад паездак Шаўцова на акупаваны Расеяй Данбас.

19 ліпеня з заклікам да Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт Дзьмітрыя Шаўцова выступіў міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG